Заўтра ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Працэдура адпавядае міжнародным стандартам, у тым ліку рэкамендацыям АБСЕ. Сачыць за ходам галасавання будуць замежныя назіральнікі. Сёння ЦВК акрэдытаваў яшчэ 9 прадстаўнікоў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а ўсяго зарэгістравана 820 чалавек. На саміх участках ідуць апошнія падрыхтоўкі. Кабінкі для галасавання падрыхтаваныя, урны ўсталяваныя, месцы для членаў камісій і назіральнікаў падрыхтаваныя. Асноўны дзень выбараў, нагадаем, 11 верасня.