11.10.2015
Сёння грамадзяне вызначаюць лёс нашай дзяржавы на наступныя 5 гадоў.На галоўную пасаду прэтэндуюць 4 кандыдаты, у тым ліку дзеючы Кіраўнік дзяржавы. Гэтымі хвілінамі па ўсёй краіне адкрываюцца выбарчыя ўчасткі. Працаваць яны будуць да 20.00.І трохі статыстыкі. У Беларусі іх створана 6 тысяч 80. Больш за ўсё ўчасткаў у Гомельскай і Мінскай абласцях. Прагаласаваць сёння таксама можна на закрытых участках - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах, у воінскіх часцях.Усяго выбарчым правам валодаюць без малога 7 мільёнаў беларусаў. За мяжой прагаласуе каля 6 тысяч нашых суайчыннікаў. Ужо вядома, што магчымасцю датэрміновага галасавання скарысталіся крыху больш за 36% выбаршчыкаў.
Падзяліцца:

Вверх