Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу на ўсходзе Украіны павінна адбыцца ў пятніцу. Па традыцыі яму папярэднічаюць перамовы чатырох падгруп - па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях і бяспецы. Сустрэча падгрупы па палітычных пытаннях прайшла напярэдадні, сёння ж збяруцца астатнія. Нагадаем, папярэднія перамовы адбыліся ў беларускай сталіцы 2 сакавіка. Тады кантактная група падпісала пагадненні, што тычацца спынення ваенных вучэнняў і тэхнічных аспектаў завяршэння размініравання.