Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў ліпені выраслі амаль на $315,5 млн. На пачатак жніўня аб"ём золатавалютнага фонду склаў каля $4 млрд 630 млн у эквіваленце. Падлікі вяліся ў адпаведнасці з метадалогіяй МВФ. Росту залатога запасу спрыяў шэраг прычын. Гэта паступленне другога траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, пакупка Нацбанкам замежнай валюты, паступленні ад мыт на нафту і нафтапрадукты. Таксама станоўча адбілася падаражэнне золата на міжнародным рынку каштоўных металаў і шэраг іншых фактараў.