28.10.2015
Больш як 200 розных мадэляў і мадыфікацый разнастайных прычэпаў і кузаваў - прадпрыемства "МАЗ-Купава" пашырае геаграфію паставак. З гэтага года кампанія актыўна заваёўвае рынак Еўропы, арыентуючы сваю прадукцыю на заходніх і паўночных суседзяў. Галоўная цікавасць еўрапейскіх спажыўцоў - дом на колах, прычэп-палаткі і мабільныя бары. Сёння "МАЗ-Купава" прапанавала новы турыстычны дом на базе аўтамабіля "Газель-Next". Амерыканскі рухавік, расійскія шасі і айчыннае начынне. Як заяўляюць самі распрацоўшчыкі, падобныя прычэпы можна ўсталяваць практычна на любы аўтамабіль свету.
Падзяліцца:

Вверх