12.05.2016
Пасяджэнне Саюзнага Савета Міністраў пройдзе сёння ў Магілёве. Удзел у ім прымуць прэм"ер-міністры Беларусі і Расіі. На парадку дня 27 пытанняў. Асноўны блок - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Плануецца абмеркаваць падрыхтоўку сярэднетэрміновага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы, разгледзець прагнозныя балансы попыту і прапановы па найважнейшых відах прадукцыі на гэты год.
Саўмін таксама разгледзіць праекты канцэпцый пяцігадовых праграм па развіцці генетыкі, медыцыны, нанатэхналогій, гідраметэаралагічнай бяспекі.
Падчас перамоў прэм"ер-міністры дзвюх краін плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Падзяліцца:

Вверх