30.10.2015
Узаемадзеянне ў эканамічнай сферы абмяркуюць сёння кіраўнікі ўрадаў краін Садружнасці ў Таджыкістане. У пасяджэнні прыме ўдзел Прэм"ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. На парадку дня - рэалізацыя дамовы аб зоне свабоднага гандлю і канкурэнцыя на таварных рынках. Таксама разгледзяць дакументы, якія рэгламентуюць узаемадзеянне ў галіне міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва, адукацыі, папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.
Падзяліцца:

Вверх