Беларусь і Казахстан узгаднілі пастаўкі нашай тэхнікі ў Астану. "Дарожная карта" падпісана ў Гомелі на пасяджэнні двухбаковай гандлёва-эканамічнай камісіі. Адным з галоўных вектараў узаемадзеяння застаюцца лагістыка, будаўніцтва, касмічная і энергетычная сферы. Таксама Мінск і Астана прапрацоўваюць праект па стварэнні беларуска-казахстанскага індустрыяльна-тэхналагічнага парка. Казахстанская дэлегацыя наведала "Гомсельмаш". Дасягнута прынцыповая дамоўленасць: стварыць філіял прадпрыемства ў Казахстане і даць яго прадукцыі эксклюзіўныя правы. Таксама Беларусь прыме ўдзел у найбуйнейшай выставе "Экспа", якая пройдзе ў Астане праз год.