19.10.2015
Абарону ўнутранага рынку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза абмяркуюць сёння ў Мінску. Навучальна-практычны семінар правядуць МЗС Беларусі і Еўразійская эканамічная камісія. Таксама плануецца разгледзець заключэнне пагадненняў аб свабодным гандлі ЕАЭС з трэцімі краінамі. Аб жаданні мець больш цесныя адносіны з Еўразійскім саюзам заявілі ўжо каля 40 дзяржаў. У семінары прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў, адміністрацый спецыяльных эканамічных зон, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама больш як 80 кампаній.
Падзяліцца:

Вверх