18.03.2016
Эканамічны савет СНД сёння на пасяджэнні ў Маскве адобрыў праект пратакола аб правілах і працэдурах рэгулявання дзяржаўных закупак.Паводле праекта, на працягу двух гадоў дзяржавы СНД павінны будуць гарманізаваць заканадаўствы, якія датычацца рэгулявання дзяржзакупок. У наступным павінна быць забяспечаная сумяшчальнасць тэхнічных платформ. Усяго ж Эканамічны савет СНД разгледзеў 16 пытанняў парадку дня. Адобраныя праекты ў галіне хімічнай прамысловасці, бяспекі дзяржаў СНД, а таксама інавацыйнага супрацоўніцтва на перыяд да 2020 года.
Падзяліцца:

Вверх