Сёння ў Маскве да 25-годдзя СНД пройдуць два важныя мерапрыемствы: 69 пасяджэнне Эканамічнага савета і Міжнародны эканамічны форум. Сумесныя праекты ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў абмяркуюць прадстаўнікі ўлады, банкіры і бізнесмены. Эканамічны форум СНД закліканы не толькі падвесці вынікі супрацоўніцтва, але і вызначыць новыя формы ўзаемадзеяння. Размова пойдзе аб супрацоўніцтве ў банкаўскай сферы, аб працы новага Мытнага кодэкса. Абмяркуюць таксама фарміраванне агульнай прасторы для руху тавараў і інвестыцыйныя праекты, якія ўжо працуюць у рамках Садружнасці. Адзін з самых паспяховых - будаўніцтва Беларускай АЭС. Таксама Беларусь і Расія актыўна супрацоўнічаюць у навуковай сферы. На 2017-20 гады падрыхтаваныя канцэпцыі 18 новых саюзных праграм у галінах радыёэлектронікі, нанатэхналогій і аховы здароўя. У рамках форуму таксама пройдзе 69 пасяджэнне Эканамічнага савета СНД. На ім абмяркуюць міждзяржаўную праграму інавацыйнага супрацоўніцтва незалежных дзяржаў на найбліжэйшыя чатыры гады.