Японія зацікаўленая інвеставаць у эканоміку высокіх тэхналогій Беларусі. Гэтую тэму абмяркоўвалі парламентарыі абедзвюх краін. Першым чынам, Токіа зацікаўлены ва ўзаемадзеянні з Паркам высокіх тэхналогій і ў развіцці інфармацыйных кірункаў супрацоўніцтва. Больш за тое, японцы плануюць аб"яднаць нашы лічбавыя тэхналогіі са сваім вопытам прыборабудавання. У актыўнай фазе перамовы аб стварэнні цэлага кластара на ўзор Парка высокіх тэхналогій. У планах японскіх бізнесменаў - інвеставаць у эканоміку Беларусі і ствараць у Мінску філіялы сваіх фірм. Гэта выгадна з пункта погляду патэнцыялу ЕАЭС, а таксама суседства Беларусі з Еўрасаюзам.