Яшчэ адна падзея ў рамках Форуму рэгіёнаў - выстава "Белагра". Яна адкрылася на пляцоўцы аэрапорта Мінск 1, дзе да суботы будуць прапанаваныя апошнія інавацыі ў сельскай гаспадарцы і сумежных галінах. У экспазіцыі ўдзельнічае рэкордная колькасць кампаній - больш як 500 з 23 краін. Упершыню "Белагра" дэманструе дасягненні не толькі сельскай гаспадаркі, але і вынікі працы будаўнічай і нафтагазавай галін і прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Дзякуючы змене пляцоўкі, цяперашняя выстава, па ўсёй верагоднасці, паб"е рэкорд і па колькасці наведвальнікаў.