Сусветны банк выдзеліць Беларусі $10 млн для мадэрнізацыі сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі. Запланавана амбіцыйная праграма рэформ у галіне сярэднетэрміновага і праграмна-мэтавага планавання бюджэту, працы казначэйства, упраўлення доўгам і бухгалтарскага ўліку ў дзяржаўным сектары. Мадэрнізацыя сістэмы заснаваная на прапановах Сусветнага банка, прадстаўленых пасля дбайнай ацэнкі дзяржвыдаткаў і фінансавай справаздачнасці ў нашай краіне. У выніку рэформ павысіцца празрыстасць бюджэту, узмоцніцца ўзгодненасць з прыярытэтамі палітыкі.