16.11.2015
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва стартуе ў Беларусі. Яго ключавой падзеяй стане V Міжнародны форум прадпрымальніцтва. Сваю работу ён пачне ўжо сёння. Удзельнікі плануюць абмеркаваць фінансавыя інструменты для падтрымкі бізнесу. У найбліжэйшыя дні ў рамках форуму пройдуць стартап-канферэнцыя і біржа кансультацый. Сёння малы і сярэдні бізнес Беларусі - гэта траціна насельніцтва і амаль траціна ВУП краіны. Згодна з разлікамі ўрада, прыватны сектар будзе забяспечваць палову валавых назапашванняў ужо праз пяць гадоў.
Падзяліцца:

Вверх