Стратэгічныя партнёры Беларусь і Кітай працягваюць развіваць супрацоўніцтва. Пра гэта было заяўлена напярэдадні на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй з Паднябеснай.
Прадстаўнічая група з кітайскай правінцыі Хунань пад кіраўніцтвам мэра цэнтральнага горада Чанша знаходзіцца з візітам у Мінску. За чвэрць стагоддзя з моманту ўстанаўлення дыпадносін паміж краінамі няма закрытых тэм. Як адзначыў беларускі лідар, важную ролю ў гэтым працэсе іграюць цесныя міжрэгіянальныя сувязі. Гэты візіт павінен пакласці пачатак рэалізацыі шэрагу інвеспраектаў. Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі кампанія "Зумліён" і Мінпрам Беларусі. Кітайская кампанія прысутнічае і ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".