17.12.2015
Віцэ-прэм"ер Беларусі Уладзімір Сямашка сустрэўся з губернатарам Яраслаўскай вобласці Расіі Сяргеем Ястрабавым. Абмеркаваны актуальныя кірункі развіцця супрацоўніцтва. У прыватнасці, Беларусь прапануе пабудаваць пад ключ кальцавую дарогу вакол Яраслаўля. У нас ёсць вопыт у праектаванні і будаўніцтве, ёсць і вольныя магутнасці. Таксама ў Яраслаўлі чакаюць павелічэння паставак беларускіх прадуктаў харчавання. Таксама бакі разглядаюць варыянты супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі.
Падзяліцца:

Вверх