Віцэ-прэм"ер Беларусі Уладзімір Сямашка сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка Ян Чул Кімам. У цэнтры ўвагі - новая стратэгія супрацоўніцтва на чатыры гады. Першым чынам, Беларусь разлічвае на прыцягненне інвестыцый. Для працы інвестараў створаныя выгадныя ўмовы: 6 свабодных эканамічных зон, перспектывы Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка з рознымі льготамі і прэферэнцыямі. Беларусь і Сусветны банк супрацоўнічаюць больш як 20 гадоў. За гэты час у эканоміку інвеставана больш як паўтара мільярда долараў.