В"етнам сумесна з Беларуссю і Расіяй будзе збіраць на сваёй тэрыторыі грузавікі і спецтэхніку. Дамова аб прамысловай зборцы аўтатранспартных сродкаў стане часткай пакета пагадненняў аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В"етнамам. З беларускага боку ў праекце гатовы ўдзельнічаць Мінскі аўтамабільны завод, сярод расійскіх партнёраў - КамАЗ, "Група ГАЗ" і УАЗ. Па ўмовах пагаднення В"етнам скасаваў увазныя мыты на камплектуючыя, а таксама дазволіў бяспошлінна завезці на сваю тэрыторыю некалькі ўзораў гатовай тэхнікі. Гэта неабходна для рэкламы будучай прадукцыі.