Прадаўцы тавараў лёгкай прамысловасці зацікаўленыя купляць больш айчыннай прадукцыі. Перспектывы супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў абмеркавалі на адным са швейных прадпрыемстваў у Віцебску. Яно спецыялізуецца на выпуску мужчынскага і жаночага адзення, а таксама касцюмаў для школьнікаў. Каб задаволіць попыт прадпрымальнікаў, фабрыка гатовая не толькі адшываць адзенне невялікімі партыямі, але і працаваць пад заказ. Усе пажаданні прадпрымальнікаў будуць улічаныя.