У Вене праходзіць 60-я сесія Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі. У яе рабоце бяруць удзел дэлегацыі больш чым 160 дзяржаў, у тым ліку Беларусі. У прыватнасці, наша краіна падрыхтавала экспазіцыю Беларускай АЭС. Як адзначыў генеральны дырэктар МАГАТЭ Юкіа Амана, агенцтва гатова падтрымліваць рэалізацыю ўласных ядзерных праграм у краінах, якія развіваюцца. У цэлым 60 гадоў працы МАГАТЭ прадэманстравалі сур"ёзную ролю навукі і тэхналогій у падтрымцы ўстойлівага развіцця.