Інвестыцыйныя магчымасці Беларусі, а таксама перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва з еўрапейскім бізнесам прэзентуюць сёння ў Вене. У аўстрыйскай сталіцы пройдзе Беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум. У яго адкрыцці возьме ўдзел першы віцэ-прэм"ер Васіль Мацюшэўскі. Галоўныя тэмы - узаемадзеянне ў фінансава-банкаўскай сферы, інфармацыйна-камунікацыйным кірунку, а таксама ў галіне экалагічнага будаўніцтва. Чакаецца, што ўдзел у форуме прымуць прадстаўнікі 1,5 сотні найбуйнейшых еўрапейскіх кампаній, міжнародных фінансавых інстытутаў, а таксама афіцыйных структур Беларусі і ЕС.