Беларуская эканоміка дэманструе ажыўленне. У краіне запаволіліся інфляцыйныя працэсы. Беларусь своечасова разлічваецца па знешніх пазыках, сацыяльныя гарантыі дзяржава забяспечвае ў поўным аб"ёме. Урад называе гэта галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым паўгоддзі. Напярэдадні міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch апублікавала прагноз, у якім гаворыцца, што беларуская эканоміка ў 2017 годзе прадэманструе рост. Аптымістычныя ацэнкі звязаныя з чаканым паляпшэннем макраэканамічнай сітуацыі.