12.08.2016
Прэм"ер-міністры ЕАЭС абмяркуюць праект дагавора аб Мытным кодэксе, а таксама фарміраванне рынкаў вуглевадародаў і лекавых сродкаў.
У Сочы сёння пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. На парадку дня некалькі дзясяткаў тэм. Галоўная - праект дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС. Над ім сумесна працавалі дзяржаўныя органы і бізнес усіх пяці краін Еўразійскага саюза. Таксама ў цэнтры ўвагі прэм"ераў фарміраванне адзіных рынкаў вуглевадародаў і лекавых прэпаратаў. Наступнае пасяджэнне міжурадавай камісіі пройдзе гэтай восенню ў Мінску.
Падзяліцца:

Вверх