13.04.2016
Сёння ў Маскве пройдзе пасяджэнне Міжурадавага савета Еўразійскага эканамічнага саюза. На пасяджэнні плануецца разгледзець шырокі спектр пытанняў, якія датычацца функцыянавання ЕАЭС і развіцця галіновых кірункаў інтэграцыі. Абмяркуюць таксама меры па павышэнні ўстойлівасці эканомік краін Саюза. На парадку - праект канцэпцыі фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў. Плануецца зацвердзіць палажэнні аб фарміраванні і функцыянаванні еўразійскіх тэхналагічных платформ і канцэпцыі стварэння Еўразійскага інжынірынгавага цэнтра. З рабочым візітам у Маскву адправіўся Прэм"ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Падзяліцца:

Вверх