Мінск рыхтуецца прыняць Трэці форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Яго галоўная тэма - саюзнае супрацоўніцтва. Ключавыя пытанні - роўныя правы грамадзян Беларусі і Расіі і моладзевая палітыка.
Плануецца, што ў форуме прымуць удзел прэзідэнты Беларусі і Расіі, парламентарыі дзвюх краін, кіраўнікі беларускіх рэгіёнаў і суб"ектаў Расійскай Федэрацыі. Сёлета праца будзе ісці адразу на некалькіх дыскусійных пляцоўках. Па выніках візіту бакі плануюць падпісаць план праграмных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на наступныя два гады. Запланаваная праца дзевяці секцый па гуманітарным супрацоўніцтве, медыцыне і адукацыі. Моцным будзе і эканамічны блок. У Мінск прыедуць прадстаўнікі больш як 30 расійскіх рэгіёнаў. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 7-8 чэрвеня.