У Мінску стартавалі Дні дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Удмуртыі. Партнёры заявілі аб актывізацыі эканамічнага дыялогу і рашучасці выйсці на новы ўзровень узаемнага гандлю. Мінулы год стаў не самым дзейсным: бакі адзначылі паніжэнне тавараабароту.
Свае апошнія распрацоўкі расійскія партнёры прапануюць у Мінску, а таксама ў рэгіёнах. Гэта пакетаванне і разліванне малака, беспілотныя лятальныя апараты, паліграфія. Удмуртыя зацікаўленая ў таварах сельгасвытворчасці, машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці.Прыклад паспяховага супрацоўніцтва - зборка беларускай сельгастэхнікі. Захоўваецца цікавасць і да сумеснай вытворчасці лекавых прэпаратаў, аб стварэнні якога было заяўлена летась.