13.10.2015
У Мінску адбылася цырымонія адкрыцця Генасамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. Удзел у маштабным форуме бяруць больш за тысячу экспертаў з 80 краін. На працягу некалькіх дзён беларуская сталіца стане цэнтрам па стандартызацыі тэхнічнай прадукцыі для ўсяго свету. Ад дасягнутых тут дамоўленасцяў залежаць бяспека, навукаёмістасць і надзейнасць тэхнікі. Таксама гэтымі днямі праходзіць інвестфорум. А гэта шанц на належным узроўні прадэманстраваць інвестыцыйны патэнцыял краіны і заявіць аб магчымых сумесных праектах на будучыню.
Падзяліцца:

Вверх