Дэлегацыя Бранскай вобласці на чале з губернатарам з афіцыйным візітам наведвае Беларусь. Сённяшні дзень пачаўся з цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі. А напярэдадні падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Бранскай і Віцебскай абласцямі. Тэма актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва сёння гучала падчас сустрэч дэлегацыі Бранскай вобласці з Прэзідэнтам Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Беларусі і Бранскай вобласці па сілах актывізаваць узаемадзеянне па ключавых кірунках.