29.03.2016
Мінск і Бялград імкнуцца нарасціць дзелавую актыўнасць. У беларускай сталіцы прайшло пасяджэнне дзелавога савета па супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гаспадарчай палатай Сербіі. У склад дэлегацыі ўвайшлі 130 прадстаўнікоў сербскага бізнесу з розных сфер. У цэнтры ўвагі - рост гандлю, наладжванне кааперацыі, супрацоўніцтва ў сферы паслуг і IT-бізнесу. Па выніках мінулага года двухбаковы тавараабарот склаў каля 100 млн долараў. Як заявіў сёння міністр эканомікі Сербіі Жэлька Серціч, гэта значна ніжэй за патэнцыял, які маюць нашыя краіны.
Падзяліцца:

Вверх