10.11.2015
Беларусь прапаноўвае Літве ўдзел у праектах па стварэнні вытворчасцяў у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Пра гэта ішла гутарка на пасяджэнні двухбаковай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. У цэнтры ўвагі нарошчванне ўзаемадзеяння ў такіх сферах, як інвестыцыі, сумесныя вытворчасці, сельская гаспадарка, нафтахімія, транспарт і высокія тэхналогіі. У прыватнасці, літоўцы цікавяцца ўдзелам у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку. На думку Міністра эканомікі Беларусі Уладзіміра Зіноўскага, гэта адзін з кірункаў, дзе краіны могуць дамагчыся істотнага прагрэсу.
Падзяліцца:

Вверх