Беларусь і Чэхія падпісалі мемарандум у галіне стандартызацыі, метралогіі і адзнакі адпаведнасці.
Перспектыўныя кірункі беларуска-чэшскага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканоміку абмеркавалі ў Мінску кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей і міністр прамысловасці і гандлю Чэхіі Ян Младэк. У рамках пасяджэння камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. У прыватнасці, мемарандум у галіне стандартызацыі, метралогіі і адзнакі адпаведнасці. Бакі вызначылі новыя кірункі ў галіне энергетыкі, прамысловасці, транспарту, сельскай і лясной гаспадаркі. Наступнае пасяджэнне камісіі пройдзе праз год у Празе.