11.07.2016
Дыпламаты правядуць дзелавыя сустрэчы з кіраўнікамі галіновых міністэрстваў і ведамстваў.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей арыентуе дыпламатаў на рашэнне знешнеэканамічных задач. Пра гэта ён заявіў сёння на семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў. Прыярытэт пытанням знешнеэканамічнай дзейнасці. У прыватнасці, абмяркоўваюцца праблемныя моманты з прасоўваннем на экспарт розных груп тавараў. Асобная ўвага прыцягненню інвестыцый, павышэнню іх якасці і эфектыўнасці засваення сродкаў.
Дыпламаты правядуць дзелавыя сустрэчы з кіраўнікамі галіновых міністэрстваў і ведамстваў. Задача - сумесна выпрацаваць новыя рэцэпты павышэння ўстойлівасці пазіцый Беларусі на традыцыйных рынках і перспектывы засваення новых.
Уладзімір Макей адзначыў: мінулы год быў для міністэрства напружаным, але ў той жа час дзейсным.
Падзяліцца:

Вверх