30.11.2016
Мінск і Ліён актывізуюць гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Сёння ў сталіцы ўпершыню пройдзе беларуска-французскі міжрэгіянальны бізнес-форум. Айчынныя кампаніі не толькі прэзентуюць свой патэнцыял, але і правядуць двухбаковыя сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі. Прадстаўнікі амаль 50-ці французскіх кампаній таксама наведаюць міністэрствы, канцэрны, прадпрыемствы па ўсёй Беларусі. Акрамя таго, запланавана падпісанне пагаднення паміж Беларускім педагагічным універсітэтам і Вышэйшай школай выкладчыцкага складу і адукацыі Акадэміі Ліёна.
Падзяліцца:

Вверх