20.10.2015
Пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць вынікі пасяджэнняў cавета міністраў замежных спраў і cавета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці.
У Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД. Сёння яны абмяркуюць вынікі пасяджэнняў cавета міністраў замежных спраў і cавета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, якія на мінулым тыдні прайшлі ў Казахстане. Таксама пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі прааналізуюць рэалізацыю cтратэгіі эканамічнага развіцця СНД, дзейнасць кардынацыйнага савета кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў краін Садружнасці. У пасяджэнні возмье ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Падзяліцца:

Вверх