30.03.2016
У Міністэрстве замежных спраў праходзіць пасяджэнне Міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Беларускую частку камісіі ўзначальвае Міністр гандлю Уладзімір Калтовіч, сербскую - Міністр эканомікі Жэлька Серціч. Па выніках пасяджэння будзе падпісаны выніковы пратакол.Напярэдадні ж партнёры заключылі адразу некалькі пагадненняў па новых праектах. У прыватнасці, ужо вядома аб планах сумеснага выпуску пасажырскіх аўтобусаў. Машыны будуць збіраць у Сербіі з беларускіх камплектуючых, прычым не толькі для сербскага рынку, але і для іншых еўрапейскіх краін. Акрамя таго, сербы зацікаўленыя ў інвеставанні ў Мінскі мотавелазавод.
Падзяліцца:

Вверх