Па выніках форуму прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Амана плануюць выпрацаваць канкрэтны план узаемадзеяння.
Першы ў гісторыі двухбаковых адносін беларуска-аманскі бізнес-форум сёння праходзіць у Мінску. Прадстаўнікі сарака найбуйнейшых аманскіх кампаній і каля васьмідзесяці беларускіх абмяркоўваюць перспектывы эканамічнага ўзаемадзеяння. Аманскі бізнес праяўляе цікавасць да супрацоўніцтва з машынабудаўнічым комплексам Беларусі, інвесціравання ў сумесныя вытворчасці прадуктаў харчавання. Таксама дзелавыя колы Амана гатовыя інвесціраваць у беларускі турыстычны сектар і ў паслугі, звязаныя з ім.