Сталіца ўпершыню прымае міжнародны форум "Антыкантрафакт". У Мінску абмяркоўваюць, як супрацьстаяць кантрафактным патокам. Дзяржавы ЕАЭС нясуць мільярдныя страты ад абароту "шэрага імпарту". Свае рашэнні, у прыватнасці, павялічыць адказнасць за продаж падробак і распрацаваць адзіныя стандарты законаў для ўсіх дзяржаў ЕАЭС, прапаноўваюць спецыялісты і прадстаўнікі бізнесу краін удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза. Па выніках форуму будзе распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, якія спросцяць працэдуры абароны і кантролю за агульным рынкам тавараў.