23.10.2015
Вялікі эканамічны форум сёння праходзіць у Мінску. На парадку дня - рэсурсы для далейшага эканамічнага росту краіны і ацэнка магчымасцяў структурных рэформ. Як адзначылі эксперты, сёлета Беларусь дабілася аднаго з лепшых вынікаў - збалансаванасці плацежнага балансу. Гэта дазваляе забяспечыць стабільнасць на макраўзроўні і запусціць эканамічны рост. Паступальны рух да рэформ і поспехі Беларусі ва ўмовах нестабільнай сусветнай кан"юнктуры адзначылі на форуме і міжнародныя эксперты. Адным з галоўных фактараў росту беларускай эканомікі ў перспектыве эксперты назвалі арыентацыю на экспарт.
Падзяліцца:

Вверх