28.09.2016
Бізнесмены Венгрыі вывучаюць рынак, патэнцыял і перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю. Дэлегацыя дзелавых колаў гэтай краіны прымае ўдзел у сумесным бізнес-форуме ў Мінску. У цэнтры ўвагі магчымыя кірункі развіцця беларуска-венгерскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Разглядаецца перспектыва рэалізацыі сумесных праектаў. Асаблівая цікавасць да сфер будаўніцтва, прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі. Сёння тавараабарот паміж краінамі складае каля 200 млн долараў за год.
Падзяліцца:

Вверх