Cёння ў Мінску праходзіць Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум. Падчас яго будуць разгледжаныя перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Паміж краінамі ўжо заключана каля ста пагадненняў. Будучыня беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва - стварэнне новых сумесных вытворчасцяў, а таксама новыя фарматы ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, аховы здароўя, будаўніцтва. У рабоце форуму возьмуць удзел прадстаўнікі дзелавых колаў дзвюх краін.