У рамках форуму пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя і выстава найноўшых распрацовак. У Мінску сёння адкрываецца першы Еўразійскі форум маладых навукоўцаў. Унікальнасць гэтай пляцоўкі ў тым, што ўсе распрацоўкі - буйныя праекты, закліканыя змяніць найбліжэйшую будучыню. У рамках форуму пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя і выстава найноўшых распрацовак. Іх прадставяць навукоўцы, якія працуюць над буйнымі міждысцыплінарнымі праектамі, накіраванымі на рашэнні фундаментальных і прыкладных задач. Форум аб"яднае маладых навукоўцаў, прадстаўнікоў рэальнага сектара эканомікі, бізнесу, грамадскіх арганізацый і органаў дзяржкіравання з краін блізкага і далёкага замежжа.