13.10.2015
Сёння ў Мінску адкрываецца 20-ы Беларускі энергетычны і экалагічны форум. Тут прадэманстравана прадукцыя 300 арганізацый з 15 краін. Упершыню ўдзельнічаюць інавацыйныя кампаніі Кітая. Большасць распрацовак прапануецца ў галінах выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і мясцовых відаў паліва. Адкрыццё Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму прымеркавана да правядзення Генасамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі, якая гэтымі днямі праходзіць у беларускай сталіцы.
Падзяліцца:

Вверх