Уклад бізнесу ў беларускую эканоміку ў найбліжэйшыя гады можа падвоіцца. Упэўненасць у гэтым выказаў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Сёння на Міжнародным форуме прадпрымальніцтва ён пазначыў асноўныя прыярытэты эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку. Зараз прадпрымальнікі ствараюць амаль траціну ВУП. Аднак гэтыя лічбы могуць быць больш важкімі, мяркуе міністр. Са свайго боку дзяржава гарантуе бізнесу выразныя правілы гульні, у тым ліку курс на нязменнасць падатковай палітыкі.
Міжнародны форум прадпрымальніцтва - традыцыйная пляцоўка для дыялогу бізнесменаў і ўлады па самых актуальных пытаннях развіцця бізнесу ў Беларусі.