30.03.2016
Беларусь і Сербія заяўляюць аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з акцэнтам на прамысловай кааперацыі. Гэтымі днямі Мінск наведвае прадстаўнічая бізнес-дэлегацыя гэтай балканскай краіны на чале з міністрам эканомікі Жэлька Серцічам. Абмяркоўваюцца будучыя праекты ў гандлі і вытворчасці. Сёння на сустрэчы з прэм"ер-міністрам Андрэем Кабяковым было падкрэслена, што ўзаемную выгаду краіны бачаць у стварэнні міжнародных холдынгаў, сумеснай вытворчасці аўтамабільнай і сельгастэхнікі, арганізацыі паставак на сербскі рынак грузавікоў і кар"ерных самазвалаў. Новыя пагадненні актывізуюць сумесны гандаль, запэўнілі партнёры.
Падзяліцца:

Вверх