06.05.2016
У Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці па выніках мінулага года. 6 прадпрыемстваў упершыню ўдастоеныя гэтай узнагароды, яшчэ 18 - пацвердзілі высокае званне паўторна. Як адзначыў прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў, сёння якасць становіцца вырашальным фактарам у павышэнні канкурэнтаздольнасці не толькі асобнага прадпрыемства, але і краіны ў цэлым. Лаўрэаты ўзнагарод маюць права на працягу пяці гадоў размяшчаць на сваёй прадукцыі эмблему прэміі. Па заканчэнні гэтага тэрміна высокае званне прыйдзецца паўтарыць.
Падзяліцца:

Вверх