03.05.2016
У Мінску праходзіць Беларускі прамысловы форум. У ім бяруць удзел больш за 200 кампаній. На працягу чатырох дзён яны прадэманструюць лепшыя распрацоўкі і інавацыі. Форум закліканы не толькі прадэманстраваць інавацыйны патэнцыял яго ўдзельнікаў, але і паказаць інвестыцыйную прывабнасць краіны. Чакаецца падпісанне амаль 30-ці доўгатэрміновых пагадненняў. Прадугледжана насычаная дзелавая праграма: кааперацыйная біржа, міжнародны сімпозіум, міжнародны конкурс энергаэфектыўных тэхналогій і абсталявання, дзелавыя сустрэчы.
Падзяліцца:

Вверх