Мінск і Рым абмеркавалі новыя сумесныя праекты. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі прайшло першае пасяджэнне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Каля 60 прадстаўнікоў бізнес-колаў прыехалі ў Мінск, каб актывізаваць работу з беларускімі прадпрыемствамі. Сярод асноўных напрамкаў - транспарт і інфраструктура, харчовая прамысловасць і экалогія. Па выніках падпісаны пратакол, які павінен надаць новы імпульс двухбаковым адносінам. Дыялог аб супрацоўніцтве прадоўжыцца ў рамках бізнес-форуму. Ён пройдзе ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.