Урад Малдовы адобрыў праект пагаднення з Беларуссю па зборцы аўтобусаў МАЗ. Плануецца, што збіраць машыны будуць у Кішынёве з беларускіх камплектуючых. Мадэрнізацыя аўтобуснага парка дазволіць Кішынёву скараціць выдаткі на запчасткі і матэрыялы на 200 000 еўра штогод, пры гэтым вырасце і аб"ём пасажыраперавозак. Яшчэ адзін дадатны эфект - стварэнне новых рабочых месцаў. Нагадаем, Мінэканомікі Малдовы і Мінпрам Беларусі ў ліпені мінулага года падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў прысутнасці прэзідэнтаў дзвюх краін.