19.05.2016
Урачыстае адкрыццё форуму "Адзін пояс - адзін шлях" прайшло ў Ганконгу. У ім удзельнічаў віцэ-спікер беларускага парламента Віктар Гумінскі. Адзначаны высокі ўзровень палітычнага даверу і ўмацаванне стратэгічнага партнёрства ва ўсіх галінах. У рамках візіту Віктар Гумінскі правёў двухбаковыя сустрэчы са старшынёй заканадаўчага сходу Ганконга і з кіраўніком пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. Бакі выказалі ўпэўненасць у поспеху стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, які павінен стаць важным пунктам апоры для праекта.
Падзяліцца:

Вверх